Кіраўнік МЗС Італіі абмяркуе ў Мінску ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам

Узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам абмяркуе ў межах працоўнага візіту ў Мінск міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні. Сёння ён сустрэнецца з кіраўніком МЗС нашай краіны Сяргеем Мартынавым.
Як паведамляе "Интерфакс", кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краінаў плануюць падпісаць сумесную беларуска-італьянскую дэкларацыю аб адукацыйных праграмах.