Кіраўнік расійскага МЗС брудна вылаяўся падчас афіцыйнай сустрэчы (відэа)

Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў брудна вылаяўся падчас афіцыйнай сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Саудаўскай Аравіі Адэлем аль-Джубейрам. Слухаючы выступ саудаўскага міністра, Лаўроў моршчыў лоб, быў змрочным і раптам выразна працадзіў скрозь зубы: “Дэбілы, б...”.

Гэты скандальны момант адлюстраваны на відэа, якое апублікаванае на сайце YouTube. Па ўсёй верагоднасці, Сяргея Лаўрова не задаволіла прамова аль-Джубейра.

Сустрэча кіраўнікоў МНС дзвюх краін адбылася ў Маскве 11 жніўня. Абмяркоўваліся праблемы ўрэгулявання крызісу ў Сірыі, сітуацыя ў Йемене, а таксама барацьба з тэрарызмам ў рэгіёне. Міністры так і не прыйшлі да паразумення наконт будучага рэжыму ў Дамаску. Сяргей Лаўроў лічыць, што Башара Асада нельга звяргаць, а Адэль аль-Джубейр перакананы, што яго краіна настройвае на змене ўлады ў Сірыі, паведамляюць замежныя СМІ.