Кіраўнік райвыканкама сёння паехаў у мястэчка, дзе прыбралі помнік Леніну
У мястэчку Ўваравічы Буда-Кашалёўскага раёна прыбралі помнік Леніну, які стаў прычынай смерці 21-гадовага мясцовага жыхара. 10 жніўня хлопец залез на пастамент вышынёй каля 7 метраў і павіс на працягнутай руцэ правадыра. У гэты момант помнік паваліўся. Па дарозе ў лякарню малады чалавек сканаў. Пасля здарэння старшыня Ўваравіцкага пасялковага савета Ігар Іванчыкаў абяцаў, што помнік Леніну будзе адноўлены. Але цяпер высветлілася, што помнік знеслі.
“Знеслі — гэта калі ўзялі падагналі бульдозер і знеслі. Дэмантавалі — гэта іншая справа”, — усхвалявана адказаў Ігар Іванчыкаў на пытанне Еўрарадыё і адмовіўся ад усялякіх каментарыяў.
Цікава, што ніхто не бярэцца каментаваць сітуацыю вакол помніка ў раёне. І мясцовы ўчастковы, і кіраўніцтва Буда-Кашалёўскага раёна і супрацоўнікі Ўваравіцкага пасялковага савета на адрэз адмаўляюцца нешта казаць. Тым часам, кіраўнік райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка сёння акурат выехаў ва Ўваравічы.