Кіраўнік Скотланд-Ярда арыштаваў злачынцаў падчас свайго інтэрв'ю

Кіраўнік Скотланд-Ярда даваў інтэрв'ю радыёстанцыі BBC London у раёне Тотэнхэм, калі нечакана пад'ехала таксоўка. Яе кіроўца паведаміў, што ў яго скралі грошы і мабільны тэлефон.

Паліцыянт сеў у аўтамабіль, пасля чаго таксіст дагнаў меркаваных рабаўнікоў, а кіраўнік лонданскай паліцыі арыштаваў іх, перадае BBC.

Па словах Хогана-Хоў, цяпер ён мае права сцвярджаць, што затрымліваў падазраваных ва ўсіх званнях.

Фота — ruconnect.co.uk