Кіраўнік Віцебшчыны палічыў апазіцыйных кандыдатаў нявыхаванымі

Заклік прагучаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам двухгадовай працы Косінца на пасадзе кіраўніка вобласці.

Гаворачы пра альтэрнатыўных кандыдатаў, Косінец адзначыў, што ён бачыць “пытанні з іх выхаваннем і культурай”. На думку чыноўніка, нават калі кандытаты дрэнна ставяцца да Лукашэнкі як да чалавека, яны  павінны паважаць яго як дзейнага прэзідэнта і таму не маюць права рэзка выказвацца пра яго дзейнасць у сваіх перадвыбарчых выступах.

Мінусамі альтэрнатыўных кандыдатаў Косінец лічыць таксама тое, што амаль ніхто з іх не мае ані досведу кіравання вялікімі вытворчымі калектывамі, ані высокіх даходаў.