Кіраўнікі дыпмісій ЕС у Беларусі заклікаюць вызваліць палітвязняў
Кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрасаюза, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць “беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць”.
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Мінску, якая выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва ЕС.
Амбасадары еўрапейскіх краінаў заклікалі беларускія ўлады “паважаць правы чалавека і грамадзянскія правы беларускіх грамадзянаў”, спыніць “рэпрэсіўныя дзеянні супраць грамадзянскай супольнасці”.
У дакуменце адзначаецца, што “станоўчае развіццё ў гэтай галіне паскорыць усеабдымнае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі”.
БелаПАН