Кіраўнікі краін-сябраў ЕС віталі запуск праграмы "Ўсходняе партнёрства"
Запуск праграмы "Ўсходняе партнёрства" віталі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў 27 краін-сябраў Еўрасаюза, якія завяршылі ў пятніцу двухдзённы саміт у Бруселі. Пра гэта гаворыцца ў выніковых дакументах саміта, паведамляе РИА "Новости". Нагадаем, афіцыйны старт рэалізацыі праекта быў дадзены яе ўдзельнікамі на саміце ў траўні ў Празе. Праграма прадугледжвае выдзяленне Беларусі, Украіне, Малдове, Арменіі, Азербайджану і Грузіі да 2013 года 600 мільёнаў еўра на ўмацаванне дзяржаўных інстытуцый, кантроля межаў і аказанне дапамогі малым кампаніям.
Праект не прадугледжвае магчымасці сяброўства гэтых краін у ЕС, гаворка ідзе пра палітычнае і эканамічнае збліжэнне з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй, уключна з аблягчэннем візавага рэжыму і супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.
Як адзначаецца ў выніковых дакументах брусельскага саміта ЕС, "Усходняе партнёрства" з'яўляецца важным і ўзаемавыгадным інструментам двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з суседзямі ЕС на Ўсходзе.