Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць палітычную сітуацыю ў Беларусі

Палітычную сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць 16 сакавіка на пасяджэнні ў Бруселі кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза. У прыватнасці, яны могуць разгледзець пытанне аб санкцыях у адносінах беларускіх чыноўнікаў, якія былі імі прыпыненыя ў кастрычніку 2008-га.  Рашэнне кіраўнікоў МЗС мусіць быць зацверджанае кіраўнікамі краін ЕС падчас Еўрапейскага савета 19-20 сакавіка, адзначае БелаПАН.