Кіраўнікоў магілёўскіх прадпрыемстваў будуць караць за нізкія заробкі

У час крызісу ні пры якіх умовах нельга эканоміць на заробках працаўнікоў. Таму кіраўнікі прадпрыемстваў, на якіх заробкі складуць менш за 200 долараў, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Аб гэтым заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Еўрарадыё прагледзела спіс вакансій на Магілёўшчыне на пачатак чэрвеня.

Так, са 180 вакансій толькі 70 прапануюць заробак большы за 200 долараў.