Кіраўніку Сусветнага банка падаравалі 12 новых пар шкарпэтак
Турэцкія вытворцы прышлі на дапамогу прэзідэнту Сусветнага банка Полу Вулфавіцу, які на днях падчас наведвання мячэці прадэманстраваў усяму свету свае ірваныя шкарпэткі.
На думку, турэцкіх вытворцаў, калі б Вулфавіц карыстаўся іх шкарпэткамі, з ім бы такога не адбылося. Таму, турэцкая асацыяцыя паслала яму ў падарунак 12 новых пар.
Нагадаем, канфуз адбыўся з кіраўніком Сусветнага банка падчас наведвання мячэці ў Турцыі. Калі ён зняў абутак, прысутных здзівілі два вялікія пальцы, што тырчалі са шкарпэтак. Але пасля гэтага інцыдэнту Вулфавіц патрапіў і ў іншую камічную сітуацыю: ён вырашыў купіць на кірмашы два бранзалеты, але яму не хапіла грошай. У выніку 150 еўра яму пазычыў целаахоўнік.
Піша La Stampa.