Кіраўніку выбарчага штаба Лукашэнкі паскардзіліся на Генпракуратуру
Ліст з прэтэнзіямі да Генпракуратуры перадала сёння група грамадзян Аляксандру Радзькову. Прычынай стала неадпаведная рэакцыя супрацоўнікаў аддзела па зваротах грамадзян Генпракуратуры на зварот, які яны накіравалі Радзькову 26 кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна з падпісантак пад лістом кіраўніку выбарчага штаба Лукашэнкі.
У тым звароце група грамадзян звярнулася да Аляксандра Радзькова са скаргай на парушэнне іх канстытуцыйных правоў органамі суда і пракуратуры. Кіраўнік "Белай Русі" перанакіраваў зварот для праверкі прыведзеных у ім фактаў у Генпракуратуру і Вярхоўны суд. Але, кажуць людзі, якія падпісаліся пад зваротам, замест праверкі фактаў супрацоўнікі Генпракуратуры пачалі званіць ім і ўдакладняць, ці сапраўды яны ставілі свой подпіс.
У сённяшнім звароце да Радзькова грамадзяне выказваюць недавер Генпракураты і Вярхоўнаму суду. Яны патрабуюць ад Радзькова ініцыяваць на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта стварэнне камісіі па разглядзе фактаў шматлікіх парушэнняў правоў грамадзян гэтымі ўстановамі.