Кіроўца і пасажыр "Фальксвагена" распылілі на даішнікаў слезацечны газ
Незвычайнае здарэнне адбылося ўначы 27 верасня каля вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Як піша tut.by, інспектары ДАІ спынілі "Фальксваген Гольф", якім кіраваў 36-гадовы мужчына. Акрамя яго ў салоне аўтамабіля знаходзіўся 38-гадовы пасажыр.
Падчас агляду аўто і праверкі дакументаў мужчыны нечакана распылілі на даішнікаў газ з балончыка, кажуць у ДАІ Мінскай вобласці.
Пасля гэтага мужчыны паспрабавалі ўцячы, але іх адразу ж затрымалі. На абодвух пачалі крымінальную справу.
Фота: adt.by