Кіроўца збіў пецярых школьніц на пешаходным пераходзе ў Мінску
Трагедыя адбылася ўвечары 29 кастрычніка на вуліцы Ташкенцкай. Па шчаслівай выпадковасці ўсе дзеці засталіся жывыя.
У адной з дзяўчынак — пералом правай шыйкі пляча, а ўсе астатнія пасля медыцынскага агляду ў лякарні хуткай дапамогі вярнуліся дадому.
Здарэнне адбылося 29 кастрычніка ўвечары. Пяць сябровак 13-17 гадоў ішлі ў Чыжоўскі парк на шпацыр. У гэты ж час 26-гадовы кіроўца на легкавым аўтамабілі "Мазда" ехаў у бок кальцавой дарогі. На пешаходным пераходзе ён збіў дзяцей.
У ДАІ паведамілі, што кіроўца быў цвярозым, але правы ён атрымаў толькі ў красавіку гэтага года. Супраць яго распачата крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.