Кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску ездзяць не па правілах

За тыдзень у сталіцы супрацоўнікі міліцыі выявілі 272 парушэнні Правілаў дарожнага руху кіроўцамі аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутных таксовак. Такі вынік мела аперацыя "Аўтобус", адзначае агенцтва "Мінск-навіны". 57 кіроўцаў былі аштрафаваныя за ігнараванне сігналаў святлафораў, дарожных знакаў і разметкі. 108 — панеслі пакаранне за эксплуатацыю тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў. Яшчэ 26 парушальнікаў паплаціліся за карыстанне падчас руху мабільнымі тэлефонамі і 10 — за перавышэнне хуткасці.