Кітай дазволіў замежным журналістам наведаць Тыбет
Закрыты ў сакавіку 2008 года для іншаземцаў Тыбет адчыняе дзверы замежным журналістам. Сёння група рэпарцёраў з усяго свету накіроўваецца ў гэты аўтаномны раён КНР, дзе ў сакавіку прайшлі маштабныя выступленні з патрабаваннем незалежнасці. Журналісты едуць у адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна -
Лхасу, там 21 чэрвеня пройдзе эстафета агня 29-х летніх Алімпійскіх
гульняў.
РИА "Новости" нагадваюць, што графік эстафеты алімпійскага агня па Тыбеце быў скарочаны з трох дзён да аднаго. Кітайскія ўлады паведамілі, што гэта зроблена з прычыны землятрусу ў правінцыі Сычуань, якая знаходзіцца побач. Тады загінулі амаль 70 тысяч чалавек.