Кітай хоча бачыць Беларусь у Сусветнай гандлёвай арганізацыі

Кітай выказаўся ў падтрымку хутчэйшага ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта паведамляецца ў сумесным камюніке па выніках афіцыйнага візіту ў Мінск прэм’ера Дзяржаўнай рады КНР Вэнь Цзябао.

Як было заяўлена, кітайскі бок заахвочвае і падтрымлівае свае прадпрыемствы, якія інвестуюць у Беларусь і здзяйсняюць гандлёвае супрацоўніцтва з нашай краінай.

Прадстаўнікі беларускіх уладаў выказалі гатоўнасць прадастаўляць спрыяльныя ўмовы для ўваходжання на рынак Беларусі кітайскіх прадпрыемстваў і тавараў.

Інтэрфакс