Кітай інвестуе ў праекты на тэрыторыі Беларусі 15 мільярдаў долараў
Кітай збіраецца ўкласці ў праекты на тэрыторыі Беларусі 15 мільярдаў долараў. Яны прызначаныя для ста інвестыцыйных праектаў. З удзелам кітайскіх кампаній і фінансавых рэсурсаў у Беларусі ўжо зараз выконваецца шэраг буйных праектаў. У тым ліку будуюцца новыя цэментавыя заводы, піша "Народная газета". Мінфін Беларусі ў бліжэйшы час накіруе дакументы на атрыманне з Кітая ільготнага пакупальніцкага крэдыту на 1 мільярд долараў, паведамляе расійская "Независимая газета". Ужо зараз кітайскія крэдыты з істотнымі зніжкамі вылучаныя на будаўніцтва ўзлетна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”, мадэрнізацыю Лукомльской і Бярэзінскай ГРЭС.