Кітай можа спрасціць механізм выдзялення Беларусі крэдытаў
Кітайская Народная Рэспубліка гатовая спрасціць механізм выдзялення Беларусі крэдытных рэсурсаў пад праекты, якія рэалізуюцца сумесна. Пра гэта паведаміў амбасадар нашай краіны ў Кітаі Анатоль Тозік. На яго думку, гэта "сведчыць пра ўзровень даверу нашых краін адна да
адной". Тозік таксама адзначыў, што бліжэйшым часам могуць быць
распачатыя "вялікія цікавыя сумесныя праекты".
Нагадаем, днямі ў Пекіне адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Ху Цзіньтао. Асноўнай тэмай перамоваў было якраз эканамічнае супрацоўніцтва.
БЕЛТА
Нагадаем, днямі ў Пекіне адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Ху Цзіньтао. Асноўнай тэмай перамоваў было якраз эканамічнае супрацоўніцтва.
БЕЛТА