Кітай падазрае беларускае кіраўніцтва ў "падвойнай гульні"
У "падвойнай гульні" — спробах лавіраваць паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай, Тайванем і Тыбетам — падазрае беларускае кіраўніцтва Кітай. Амбасада Кітайскай Народнай Рэспублікі раз'юшаная выставай, арганізаванай у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Мінску Інстытутам Канфуцыя, прысвечанай Тыбету. Незадавальненне выклікаў і выхад кнігі "Азіяцкі трохкутнік дракона".
Паколькі Інстытут Канфуцыя з'яўляецца структурным падраздзяленнем БДУ (ім кіруе былы рэктар універсітэта Васіль Стражаў), кітайскі бок успрымае яго пазіцыю як дзяржаўную.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", аналітыкі выказваюць засцярогу, што гэты інцыдэнт можа стаць прычынай пагаршэння адносінаў Беларусі з адной з вядучых краін свету і разбурэннем дамоўленасцяў, раней дасягнутых на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.