Кітайцы заплацяць прызавыя беларускім алімпійскім чэмпіёнам і прызёрам
Беларускім чэмпіёнам і прызёрам Алімпіяды прызавыя выплацяць кітайцы. Пра гэта дамовілася дэлегацыя Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, якая нядаўна вярнулася з Кітая. Паводле дамоўленасці з адной з кітайскіх фірмаў, беларускім алімпійцам
будуць пастаўленыя 22 найменні спартыўнага адзення. Гэта першы падобны
кантракт у гісторыі выступлення беларускіх каманд на Алімпійскіх
гульнях.
Сумы прызавых складуць 10 тысяч долараў за залаты алімпійскі медаль, 5 тысяч – за срэбраны і 3 тысячы – за бронзавы.
Паводле словаў міністра спорту і турызма нашай краіны Аляксандра Грыгарава, свае прызавыя рыхтуе “з пазабюджэтных крыніц” і сам Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Інтэрфакс