Кітайскі хакер дэзынфармаваў насельніцтва пра моцны землятрус

19-гадовага жыхара кітайскай правінцыі Цзянсу арыштавалі па падазрэнні ў хакерскай атацы на вэб-сайт сейсмалагічнага бюро Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і размяшчэнні на ім фальшывай інфармацыі пра магчымы землятрус.  Усе наведнікі змаглі даведацца, што падземныя штуршкі мусяць мець сілу 9 балаў. Сайт заклікаў людзей рыхтавацца да іх.

Як паведамляе РИА "Новости", гэтая дэзынфармацыя з'явілася напрыканцы траўня, калі Кітай перажываў наступствы разбуральнага землятрусу ў правінцыі Сычуань. Раней згаданы хакер ужо прыцягваўся да адказнасці за ўзлом вэб-сайтаў. Цяпер праводзіцца расследаванне.