Клінт Іствуд атрымаў спецыяльны прыз Канскага кінафэсту
Вядомы амерыканскі акцёр і рэжысёр Клінт Іствуд быў узнагароджаны
адмысловай Залатой пальмавай галінкай 62-га Канскага фэсту з
фармулёўкай "у знак павагі перад выбітным талентам у зеніце яго
развіцця", паведамляецца на сайце фэсту. Урачыстая цырымонія
ўзнагароджання адбылася 25 лютага ў парыжскім рэстаране "Ле Фуку". Як перадае Agence France-Presse, атрымаўшы пальмавую галіну з рук прэзідэнта Канскага кінафэсту Жыля Жакоба, Іствуд, які прыехаў у Парыж на прэм'еру свайго апошняга фільма "Гран Тарына", прызнаўся, што неверагодна ўсцешаны. Ён таксама выказаў удзячнасць французскім дзеячам кіно за тое, што яны аказалі яму падтрымку пасля таго, як у 1970 годзе выйшаў першы зняты ім фільм. Паводле яго словаў, на радзіме рэакцыя на яго рэжысёрскі дэбют была неадназначнай.
Нагадаем, што для Іствуда гэтая ўзнагарода стала ўжо другой ў Канах: у 2008 годзе ён таксама атрымаў спецпрыз фэсту за фільм "Падмена". Як адзначае агенцтва, неўзабаве Іствуд адправіцца ў Паўднёвую Афрыку, дзе пачне працу над сваім новым фільмам – "Чалавечы фактар" (The Human Factor), у якім занятыя Мэт Дэйман і Морган Фрыман.
У 2009 годзе Канскі фэст пройдзе з 13 па 24 траўня; журы ўзначаліць французская акторка Ізабель Юпэр.
Фота: www.podryzka.ru