Кліп “Падае дождж” гурта “Крама” названы найлепшым кліпам года
Найлепшым кліпам 2008 года стала відэа гурта “Крама” на песню “Падае дождж”. Нацыянальны фестываль-прэмія беларускага музычнага відэа адбыўся 28 снежня у мінскім офісе Партыі БНФ. Лепшым анімацыйным кліпам названы "Тры янгалы" "Троіцы", лепшым перформансам — "Танкі" гурта ZigZag, a ў намінацыі "Альтэрнатыва" перамогу атрымаў "Дажджамі" бярозаўскага гурта B:N:. Лепшыя кліпы абіралі гледачы.
Кожнаму былі раздадзеныя бюлетэні для галасавання, у якіх трэба было пазначыць улюбёны ролік. Найлепшы кліп 2008 года вызначала экспертнае журы. У конкурсе былі прэзентаваны работы беларускамоўных выканаўцаў 2007—2008 гадоў.
Пасля прадстаўлення кожнай намінацыі адбываліся дэбаты паміж гледачамі і экспертамі, сярод якіх былі кінакрытык Андрэй Расінскі, музычныя журналісты Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, музыкі і аўтары кліпаў.
БелаПАН