КНДР прапанавала падпісаць мірную дамову праз 60 гадоў пасля вайны
Такую прапанову з Пхеньяна атрымала Паўднёвая Карэя.
Гэты дакумент мусіць замяніць дзейнае пагадненне аб перамір'і, заключанага пасля заканчэння Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў. Кіраўніцтва КНДР лічыць, што ў падпісанні мірнай дамовы ўзнікла "вострая неабходнасць". Нібыта, стан часовага перамір'я на Карэйскай паўвыспе выгадны толькі ЗША, якія спрабуюць "задушыць КНДР", мяркуюць паўночнакарэйскія кіраўнікі.
Нагадаем, адносіны паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі сапсаваліся ў сакавіку пасля сумесных вайсковых вучэнняў амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Пхеньян пачаў выступаць з агрэсіўнымі заявамі, пагражаць ракетнымі ўдарамі па амерыканскіх ракетных базах. Напярэдадні КНДР заявіла, што не адмовіцца ад свайго ядзернага патэнцыялу "ва ўмовых пастаянных ядзерных пагрозаў з боку ЗША", паведамляе РІА "Новости".
Фота — Reuters