Кнігу "100 абліччаў беспрацоўя" Някляеў прэзентаваў на хвалях Мінскага мора
Дзе будзе праходзіць презентацыя кнігі "100 абліччаў беспрацоўя", выдадзенай кампаніяй "Гавары праўду!", не ведаў нават яе лідэр Уладзімір Някляеў. Як патлумачыў Еўрарадыё Ўладзімір Някляеў, ніводная з кавярняў альбо рэстаранаў сталіцы не пагадзіліся на тое, каб кампанія арандавала іх памяшканне для правядзення прэзентацыі. Месца правядзення прэзентацыі сам Някляеў, па яго словах, даведаўся толькі тады, калі журналістаў і актывістаў кампаніі прывезлі на Мінскае мора. Тут, на кацеры, падчас плавання па моры і адбываецца цяпер прэзентацыя кнігі.
Дарэчы, на прэзентацыю арганізатары запрасілі ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты, але з вядомых асобаў прыехаў толькі Сяргей Калякін.
Падрабязнасці чытайце пазней на сайце Еўрарадыё.
Дарэчы, на прэзентацыю арганізатары запрасілі ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты, але з вядомых асобаў прыехаў толькі Сяргей Калякін.
Падрабязнасці чытайце пазней на сайце Еўрарадыё.