Кобрынец абвясціў конкурс на лепшую песню Плошчы-2010
Актывіст Партыі БНФ з Кобрына Алесь Мех аб’явіў у інтэрнэце спаборніцтва на лепшую песню для сёлетняй Плошчы. Мех: "Абяцалі з Мінску яшчэ даслаць на электронную скрыню, і падвязуць яшчэ проста ў Кобрын людзі. Ёсць лірычныя, ёсць маршавыя, і нават рэп ёсць. Сёння мы паглядзім".
Па словах Меха, ужо даслалі 11 песень і дзясятак вершаў без музыкі. Сёння журы мае правесці папярэдні вынік. А найлепшую песню назаве сама Плошча, кажа актывіст.
Па словах Меха, ужо даслалі 11 песень і дзясятак вершаў без музыкі. Сёння журы мае правесці папярэдні вынік. А найлепшую песню назаве сама Плошча, кажа актывіст.