Колькасць ахвяраў стыхіі ва Ўкраіне павялічылася да 22 чалавек
У выніку моцных ападкаў у заходніх рэгіёнах Украіны загінулі ўжо 22 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей. У сямі абласцях краіны па стане на сённяшнюю раніцу застаюцца абясточанымі 185 населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі. У складаных умовах надвор’я было выратавана амаль 3 тысячы чалавек, эвакуіравана 6 тысяч і адселена 14 тысяч чалавек, паведамляе “Інтэрфакс”.
Напярэдадні прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што, у сувязі з паводкай у заходніх рэгіёнах краіны ў панядзелак адбудзецца пазачарговае пасяджэнне ўрада, акрамя таго яна патрабуе выклікаць з адпачынкаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады.