Колькасць ахвяраў у маскоўскім метро вырасла да 19 чалавек (аўдыё)
Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі.
Сем целаў загінулых перададзеныя следчым органам. У першым вагоне застаюцца шэсць целаў загінулых, яшчэ шэсць целаў — у другім вагоне, піша "Новая газета".
Акрамя таго, журналісты абнародавалі перамовы спецслужбаў пасля здарэння.
Фота — ИТАР-ТАСС