Колькасць дэпутатаў Мастоўскага райсавета зменшыцца з 33 да 25

25 красавіка на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў жыхарам Мастоўшчыны давядзецца выбіраць толькі 25 дэпутатаў у райсавет, а не 33, як гэта было на мінулых выбарах.  Змяншэнне дэпутацкага корпусу тлумачыцца пастаянным скарачэннем насельніцтва раёна. Калі ў 1995 годзе ў раёне жыло 43 тысячы чалавек, то зараз ужо толькі каля 33 тысяч. Змяншаецца ў асноўным сельскае насельніцтва раёна.