Колькасць шпіталяваных пасля тэракту ў Дамадзедава ўзрасла да 110
Колькасць шпіталяваных пасля тэракту ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава вырасла да 110 чалавек, паведаміў у аўторак прадстаўнік упраўлення інфармацыі МНС Расіі.
Раней у аўторак МНС апублікавала новы спіс пацярпелых у час тэракту. Паводле спісу, шпіталяваны 108 чалавек. У той жа час у спісе прозвішчы пяці чалавек не пранумараваны, а прозвішчы 25 пацярпелых удакладняюцца, паведамляе РИА Новости.
Па апошніх дадзеных, загінулі 35 чалавек. Па факце выбуху ўзбуджана справа па трох артыкулах крымінальгнага кодэксу Расіі, у тым ліку па артыкуле "тэракт".
Дагэтуль адрозніваюцца дадзеныя пра агульную колькасць параненых: па інфармацыі Мінздарсоцразвіцця - іх 135, а паводле дадзеных МНС - 180, паведамляе svobodanews.ru