Колькасць загінулых ад землятрусу ў Італіі перавысіла 250 чалавек

Колькасць загінулых у выніку разбуральнага землятрусу ў Італіі перавысіла 250 чалавек. Яшчэ 20 тысяч чалавек страцілі жыллё, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, землятрус магнітудай 5,8 адбыўся ў ноч на панядзелак у цэнтральнай Італіі. Больш за ўсё пацярпеў горад Аквіла. Учора ўвечары у цэнтральнай Італіі адбыўся новы землятрус.