Колькасць загінулых у пажары ў расійскім клубе вырасла да 121 чалавека

Колькасць загінулых у выніку пажару ў пермскім клубе вырасла да 121 чалавека. У лякарнях застаюцца яшчэ 111 пацярпелых.
Сёння раніцай у маскоўскай бальніцы сканаў саўладальнік клуба Аляксандр Цітлянаў, перадае “Інтэрфакс”.

Нагадаем, пажар адбыўся ў ноч на 5 снежня падчас святкавання дня нараджэння клуба “Хромая лошадь”.

Узгаранне адбылося з-за запушчанага ў памяшканні феерверка.

Сваіх пасад ужо пазбавіліся сямёра супрацоўнікаў Дзяржпажарнагляду па Пермскім краі, а таксама частка інспекцыі дзяржаўнага будаўнічага нагляду.

Тым часам выканаўчаму дырэктару, сузаснавальніку і арт-дырэктару клуба, а таксама дырэктару піратэхнічнай кампаніі прад’яўленыя абвінавачванні.