Колькі патрэбна грошай, каб зрабіць кандыдату сапраўдную рэкламу?
Еўрарадыё з дапамогай піяршчыкаў распрацавала “ідэальную” рэкламу для кандыдата ў прэзідэнты з відэаролікамі, білбордамі, улёткамі і плакатамі на аўтобусах.
А потым параўнала гэта з тымі магчымасцямі, якія дазваляюць нашы законы.
На апошніх прэзідэнцкіх выбарах ва Ўкраіне кандыдаты маглі выдаткоўваць на агітацыю колькі заўгодна грошай. Так, на ўсю сваю не самую дарагую рэкламу Юлія Цімашэнка патраціла 45-50 мільёнаў долараў. Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік яе рэкламнай кампаніі Віктар Уколаў, у агітацыі былі выкарыстаныя ўсе магчымасці.
Віктар Уколаў: “Была знешняя рэклама. Была тэлевізійная рэклама — гэта асноўнае. Дзесьці каля паловы рэкламнага бюджэту пайшло на тэлевізійную рэкламу. Гэта быў не адзін ролік, яны былі дыферэнцыраваныя па рэгіёнах. Акрамя таго, былі ролікі для ўсёй Украіны. Прыкладна кожны месяц ролікі змяняліся”.
Ці магчыма такое ў Беларусі? Паводле словаў кіраўніка партала marketing.by Сяргея Скарахода, каб зрабіць якасную рэкламную кампанію, нашаму кандыдату трэба запусціць ролік па тэлебачанні і радыё. Таксама зрабіць рэкламу ў газеце, надрукаваць каля мільёна буклетаў і некалькі сотняў тысяч плакатаў. Да таго ж трэба наняць групу піяршчыкаў, зрабіць знешнюю рэкламу на білбордах і ў грамадскім транспарце.
Цяпер бярэм калькулятар. Толькі на якасны ролік на адным з тэлеканалаў кандыдату трэба 15-20 тысяч долараў.
"Разам з паслугамі прафесійных агенцтваў і з добрым прадакшанам якасны, добры ролік каштуе каля 40-50 мільёнаў рублёў, то бок да 20 тысяч долараў — з добрым сцэнарам, з крэатывам", — кажа Сяргей Скараход.
Яшчэ некалькі тысяч долараў давядзецца выкласці, каб гэты ролік круцілі па тэлевізары, лепей на некалькіх тэлеканалах. Нядрэнна было б раз на тыдзень “свяціцца” ў выпуску навінаў хаця б на адным з тэлеканалаў. Гэта яшчэ каля 1500 долараў.
Такім чынам, толькі відэаролік, паводле самых сціплых падлікаў, абыходзіцца ў 20-25 тысяч долараў. Прыкладна столькі ж Цэнтрвыбаркам выдае на ўсю кампанію.
Але відэроліка нам мала. Для добрай кампаніі неабходная вонкавая рэклама: каля 15 білбордаў у Мінску і па пяць шчытоў у абласных цэнтрах, кажа Сяргей Скараход.
Рэкламны ролік на радыё мусіць пракручвацца па тры разы на дзень і быць не больш за палову хвіліны. Таксама прынамсі ў пяці газетах і часопісах трэба выкупіць па дзве старонкі. Да таго ж размясціць рэкламу ў метро і тралейбусах. У выніку наш калькулятар выдае мінімум 300 тысяч долараў.
“Але мы выдатна бачым па кампаніях кандыдатаў, што тут укладзена, можа, і больш за300 тысяч долараў, — сцвярджае Лідзія Ярмошына. — Не ведаю, пра што размова, калі нашы кандыдаты наогул маламаёмасныя”.
Але ж афіцыйна кандыдаты ў прэзідэнты могуць патраціць толькі 60,5 тысяч долараў — у 5 разоў менш, чым каштуе сціплая, але “ідэальная” рэклама. Кіраўнік ЦВК дадае, што калі дзяржава стане больш багатай і з’явіцца сярэдні клас, сродкаў кандыдатам будуць выдзяляць паболей.