Коля Лукашэнка не прайшоў адбор на дзіцячае Еўрабачанне (жарт:)

Коля Лукашэнка не прайшоў адбор на рэспубліканскі дзіцячы конкурс “Песня для Еўрабачання 2009”. Віною таму стаў малады ўзрост пяцігадовага сына прэзідэнта.
Як паведаміў Еўрарадыё кампазітар Васіль Раінчык, памяняліся ўмовы конкурсу. І цяпер удзельнічаць могуць толькі дзеці пачынаючы з 10 год.

Васіль Раінчык: “Там узроставы цэнз зараз. Раней маленькім можна было ўдзельнічаць. Цяпер можна з 10 год, не раней. Таму пакуль ранавата”.

Днём раней Еўрарадыё даведалася, што сярод заяўнікаў на конкурс “Песня для Еўрабачання” фігуравала прозвішча Лукашэнкі. Пяцігадовы Коля сам выказаў жаданне паўдзельнічаць у конкурсе. І нават напісаў з гэтай нагоды словы да песні.

На жаль, маладому таленту давядзецца пачакаць 5 год. А тады, магчыма, Васіль Раінчык нават напіша музыку да словаў Колі.

“Пажывем пабачым”, зазначыў спадар Раінчык.

Нагадаем, адбор на рэспубліканскі дзіцячы конкурс “Песня для Еўрабачання” завяршыўся. Другога красавіка а 14-й гадзіне ў Мінску на вул.Фрунзе, 5 адбудзецца прагляд 16 адабраных удзельнікаў. Пераможца конкурсу будзе прадстаўляць нашу краіну на “Еўрабачанні 2009”.