Консул Бахрэйна падарыў Нацыянальнай бібліятэцы кнігі
Ганаровы консул Бахрэйна ў Беларусі Рафаэль Мусаеў падарыў некалькі кніг пра гісторыю і культуру гэтай краіны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Як піша агенцтва "БелаПАН", гэтая акцыя сталася адным з першых крокаў нядаўна адкрытага ў Беларусі ганаровага консульства Бахрэйна. Па словах сп. Мусаева, яна будзе мець працяг: неўзабаве бібліятэка атрымае яшчэ адзін збор кніг аб культуры, археалогіі і дзяржаўным ладзе каралеўства. Сярод іншых акцый дыпмісіі Мусаеў назваў арганізацыю ў канцы красавіка паездкі ў каралеўства дэлегацыі з 50 беларускіх бізнэсоўцаў, прадстаўнікоў турыстычных агенцтваў і ўдзельнікаў дзіцячага аркестра, якія пазнаёмяць жыхароў Бахрэйна з культурай Беларусі.