Консульства Польшчы ў Брэсце сёлета выдала больш візаў, чым за ўвесь 2009 год
Генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце ўжо выдала сёлета больш візаў, чым за ўвесь 2009 год. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла генеральны консул Польшчы ў Брэсце Ганна Навакоўска:
Навакоўска: "На 18 кастрычніка мы выдалі амаль 45 тысяч візаў. За такі самы перыяд, з 1 студзеня па кастрычнік 2009 года, было выдадзена 28,5 тысяч візаў".
Выглядае, колькасць грамадзянаў, якія атрымалі польскія візы ў Брэсце, да канца года можа перавысіць леташні паказчык у паўтара раза, кажа спн.Навакоўска. На яе думку, гэта сведчыць пра рост цікавасці жыхароў рэгіёна да Польшчы. Чыста тэхнічна паспрыяла росту і абавязковае афармленне візаў праз інтэрнэт.