Кортні Лаў параўнала Брытні Спірс з Мэрылін Манро
Экс-жонка Курта Кабэйна зусім не мела на ўвазе музычны талент Брытні.
Хутчэй — талент трапляць у разнастайныя прыкрыя гісторыі. Нагадаем, што 31 студзеня Брытні Спірс змясцілі ў адну з медыцынскіх
устаноў Лос-Анджалеса. Занепакоеная Кортні Лаў заявіла ў інтэрв'ю «Access
Hollywood», што «трэба нешта рабіць. Калі Брытні ніхто не дапаможа, здарыцца
нешта вельмі-вельмі дрэннае».
Таксама Кортні параўнала Брытні з Мэрылін Манро: «Вось Мэрылін Манро ў свой час таксама апраналі ў супакаяльную кашулю. Узгадайце, хто яшчэ з поп-зорак, акрамя мяне, Брытні і Мэрылін, пабываў у такой сітуацыі? У тым-то і справа, што ніхто!»
Як паведамляе Gigwise, прадстаўнік медыцынскага цэнтра UCLA, у якім, па паведамленнях прэсы, знаходзіцца спявачка, адмовіўся паведаміць якую-небудзь інфармацыю наконт знаходжання Брытні ў лякарні.