Кошт білетаў на электрычкі будуць лічыць па кіламетрах, 1 км — 44 рублі

Беларуская чыгунка з 1 чэрвеня будзе браць плату за праезд у электрычках згодна з пакіламетровым тарыфам. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік начальніка БЧ Уладзімір Лапцінскі, перадае БЕЛТА.
Паводле яго слоў, гэта робіцца па просьбе насельніцтва. Ён нагадаў, што Беларуская чыгунка не павышала кошты на прыгарадныя цягнікі ўжо паўтара года. Адна зона цяпер каштуе 440 рублёў.

Паводле яго слоў, гэта робіцца па просьбе насельніцтва.

Ён нагадаў, што Беларуская чыгунка не павышала кошты на прыгарадныя цягнікі ўжо паўтара года. Адна зона цяпер каштуе 440 рублёў.

Як паведамілі карэспандэнту Еўрарадыё ў касах мінскага чыгуначнага вакзала, адзін кіламетр цяпер будзе каштаваць 44 рублі.

"Да Оршы білет з Мінску каштаваў 9680. А так гэта 242 кіламетра. 242 памнажаем на 44, атрымоўваецца 10 640. Да Оршы стане даражэй. Да Барысава білет каштаваў 3 960, гэта 79 кіламетраў. Цяпер будзе каштаваць 3 480. На 480 рублёў танней. Талачын каштаваў 7 920, цяпер будзе каштаваць 7 440".