Кошт на газ для Беларусі будзе вызначаны ў верасні-кастрычніку — А.Сурыкаў

Цана расійскага газу для Беларусі на 2009 год будзе вызначана ў верасні-кастрычніку. Аб гэтым заявіў амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў.
Паводле яго слоў, пытанне абмяркоўваўся на сустрэчы прэзідэнтаў, але рашэнне не было прынята і перанесена на восень з-за ваганняў кошту на нафту. Сурыкаў адзначыў, што пасля фармавання кошту на газ Расія і Беларусь абмяркуюць пытанне падавання крэдыту.

“Інтэрфакс”