Кошт на нафту маркі Brent зваліўся ніжэй за 40 долараў за барэль

Кошт на нафту маркі Brent зваліўся ніжэй за 40 долараў за барэль

Кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у студзені 2016 года на біржы ICE 8 снежня знізіўся да адзнакі 39,82 долара за 1 барэль. Гэта на 2,23% ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў.

Апошні раз танней як 40 долараў за барэль нафта Brent каштавала 20 лютага 2009 года.

"Сітуацыя можа быць перагледжаная толькі на наступным паседжанні АПЕК у чэрвені 2016 года. Што датычыць бягучых коштаў, ціск можа працягнуцца да 38-40 долараў", — цытуе РБК словы аналітыка Нордэа Банка Дзяніса Давыдава.

Фота: Bloomberg