Кошт на шэнгенскія візы для беларусаў знізіцца да 35 еўра?
Пытанне аб зніжэнні кошту віз для грамадзян Беларусі плануе абмеркаваць бундэстаг на сённяшнім пасяджэнні.
Адпаведны пункт парадку дня быў унесены фракцыяй "зялёных".
Парламентарыі маюць намер прапанаваць ураду Нямеччыны зрабіць візы для беларусаў да 25 гадоў бясплатнымі, а таксама адмяніць візавы збор з тых, хто едзе ў Нямеччыну ў межах культурнага і навуковага абмену.
Акрамя таго, прапануецца знізіць кошт віз з 60 да 35 еўра для грамадзян з нізкім узроўнем даходаў.
У адпаведнасці з Шэнгенскай дамовай краіны-члены пры жаданні могуць у асобных выпадках выдаваць бясплатныя візы або зніжаць іх кошт.
У прыватнасці, амбасады краін ЕС могуць выдаваць бясплатныя візы дзецям да шасці гадоў, навучэнцам, студэнтам, выкладчыкам, якія іх суправаджаюць, а таксама актывістам грамадзянскай супольнасці.
Двухбаковыя дамовы аб зніжэнні кошту шэнгенскіх віз для сваіх грамадзян маюць Расія і Украіна.
"Беларускія ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам не хадайнічалі аб атрыманні льготных візавых умоў, што фактычна азначае адсутнасць цікавасці да забеспячэння свабоды перамяшчэння для ўласных грамадзян", — зазначаецца ў праекце прапановы фракцыі "зялёных".
Кошт шэнгенскіх віз для беларусаў быў павышаны з 1 студзеня 2007 года ў сувязі з увядзеннем біяметрычных віз.
БелаПАН