Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зніжаны да 35 еўра

Да 35 еўра можа быць зніжаны для беларусаў кошт шэнгенскіх візаў (цяпер грамадзяне нашай краіны плацяць 60 еўра). Такой магчымасці не выключае часовы павераны ў справах Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапхель.
Па словах дыпламата, у выпадку, калі Беларусь стане паўнапраўным удзельнікам еўрапейскай палітыкі дабрасуседства, гэта можа прывесці да заключэння пагаднення і зніжэння кошту шэнгенскіх візаў.

Жан-Эрык Хольцапхель падкрэсліў, што канчатковай мэтай супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у рамках "Усходняга партнёрства" з'яўляецца поўная адмена візавага рэжыма для беларусаў, паведамляе БЕЛТА.