Косінец: За кожнай вёскай неабходна замацаваць шэфаў

Адрадзіць савецкую практыку шэфства "гарадскіх" над "вясковымі" мае намер кіраўніцтва Віцебскай вобласці. "За кожнай вёскай, за кожным хутарам неабходна замацаваць шэфаў", — сказаў сёння на паседжанні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае БЕЛТА.

Дарожныя і жыллёва-камунальныя службы мусяць дапамагчы з добраўпарадкаваннем у больш за 6 тыс. населеных пунктах, незалежна ад таго, колькі людзей у іх жыве.