Кожны другі жыхар Віцебшчыны не адчувае асабістай бяспекі

Толькі палова жыхароў Віцебшчыны адчувае сабе ў бяспецы па месцы свайго жыхарства. Такія вынікі апытанняў, што праводзілі праваахоўныя органы у мінулым годзе. Найбольш палохаюць гарадскіх жыхароў п’яныя падлеткі – ва ўсіх раёнах абласнога цэнтру кожны трэці-чацвёрты з апытаных баіцца стаць ахвярай хуліганскіх дзеянняў з іх боку.

Ва ўсіх гарадах Віцебшчыны грамадзяне патрабуюць прыцягваць да адказнасці моладзь, што распівае піва ды іншыя спіртныя напоі у дварах.

Давер да міліцыі выказалі 38 адсоткаў грамадзян. Віцебскія міліцыянты, да таго ж, сталі надзвычай ветлівымі – толькі крыху больш за адзін адсотак рэспандэнтаў адзначылі, што сутыкаліся з хамствам з боку міліцыянтаў.