Кожны дваццаты мінчук ужо атрымаў прышчэпку ад грыпу
На сённяшні дзень прышчэпкі ад грыпу атрымалі 90 тысяч мінчукоў. Пра гэта расказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё супрацоўніца гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка:
Фісенка: "Агульная лічба, якая плануецца на вакцынацыю, павінна скласці каля 360-370 тысяч мінчукоў. Лічба даволі вялікая. І на сёння агулам было прывіта каля 90 тысяч чалавек. 60 тысяч — групы рызыкі за кошт рэспубліканскага бюджэту. І 30 тысяч — за кошт арганізацый".
У "групы рызыкі" ўвайшлі асобы, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, ды медыкі. А 12 кастрычніка пачынаецца імунізацыя дзяцей у Мінску. Рабіцца яна будзе за сродкі гарадскога бюджэту.
У "групы рызыкі" ўвайшлі асобы, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, ды медыкі. А 12 кастрычніка пачынаецца імунізацыя дзяцей у Мінску. Рабіцца яна будзе за сродкі гарадскога бюджэту.