Крамбамбуля на ружовым танку здымаецца ў новай карціне “Беларусьфільма"
Лявон Вольскі і кампанія граюць крывавых музыкаў, якія ўчыняюць бойку на вяселлі. Спецыяльна да фільма Крамбамбуля напісала тры новыя песні. (Фотарэпартаж)
Аўтарская група, якая працуе над здымкамі фільма ўжо амаль тры месяцы, запэўнівае – такога кіно ў Беларусі яшчэ не рабілі.
Рэжысёр Аляксандр Канановіч здымае кіно пра жыццё ў простай беларускай вёсцы пад Мінскам. Сюжэт кінастужкі нібыта пабудаваны па прынцыпе класічнай байкі з мараллю ў фінале: вясковы хлопец атрымоўвае спадчыну – зярнятка, з якога вырастае грашовае дрэва. Герой шукае свой шлях, спрабуе разабрацца з жыццёвымі каштоўнасцямі, і “па ходу” разумее, што самага галоўнага ён не заўважаў у сябе пад носам.
Як даведалася Еўрарадыё, у фільма зараз ёсць толькі працоўная назва – “Грашовае дрэва”, а на выніковую аб'яўлены тэндэр. Чалавек, які выйграе гэты “тэндэр”, атрымае адмысловы прыз. Пакуль жа вядомы асноўныя “назвы-прэтэндэнты”: “Дасіш Фантасіш” і “Бабло перамагае зло”.
Пры здымках некаторых эпізодаў акцёраў даводзіцца замяняць каскадзёрамі.
Аляксандр Канановіч: “Жанр фільма – эксцэнтрычны трылер з элементамі вадэвіля. Ролю галоўных герояў выконваюць Маша Восба і Саша Казела. Да таго ж у фільме бяруць удзел шмат акцёраў Купалаўскага і Рускага драматычнага тэатраў і Тэатра юнага гледача”.
Таксама ў фільме бярэ ўдзел вядомы беларускі гурт “Крамбамбуля”. Роля ў артыстаў даволі брутальная – яны граюць крывавых музыкаў, якія ўчыняюць бойку на вяселлі. Спецыяльна да фільма лідэр “Крамбамбулі”, Лявон Вольскі, напісаў тры адмысловыя тэмы.
Лявон Вольскі: “Адна песня мае “арыгінальную” назву “Раз, два, тры, усе за стол”, другая напісана па тэме фільма і называецца “Азалаціцца”. У трэцяй песні, “Свята кожны дзень”, мы спяваем пра вясёлае жыццё".
Да таго ж музыкант спадзяецца, што гэтыя песні з'явяцца і на альбоме “Крамбамбулі”, над якім зараз павольна вядзецца праца.
Сярод герояў фільма не толькі маладыя акцёры, але і мэтры беларускай кінаіндустрыі – Зоя Белахвосцік, Мікалай Кірычэнка, Сяргей Журавель.
Зоя Белахвосцік: “Маю гераіню клічуць “Мама Васі”: я - мама галоўнага героя. З ім адбываюцца розныя незвычайныя прыгоды, а я ўвесь час перажываю і за яго, і за сваю дачку, у якой таксама адказны перыяд у жыцці - вяселле на ружовым танку. То плачу, то таньчу, то рыхтую вясельны стол. Вельмі цікава! Якім будзе вынік — ніхто з нас не ведае, але ўсё мы абсалютна верым рэжысёру. Я думаю, што гэта будзе нешта цікавае і цалкам новае”.
Плануецца, што стужка можа быць цікава самаму шырокаму спектру гледачоў, а магчыма нават стане фільмам для сямейнага прагляду.
“Бюджэт карціны дазваляе аўтарскай групе не абмяжоўваць сябе” - распавядае сааўтар сцэнарыя і крэатар Сяргей Гіргель. – “Да ўсяго гэтага мы плануем вывозіць фільм за мяжу з “плюсам” для сябе – каб як мінімум апраўдаць бюджэт, а як максімум стварыць прэцэдэнт таго, што першае беларускае кіно прынесла адчувальны прыбытак”.