Крэдытны рэгістр Нацбанку ахапіў болей за 40% дарослага насельніцтва

Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Беларусі на 1 кастрычніка налічваў болей за 3 мільёны 300 тысяч крэдытных гісторыяў грамадзянаў, паведамляе БЕЛТА. Гэта болей за 40% дарослага насельніцтва краіны. Да таго ж, у крэдытны рэгістр трапіла болей за 30 тысяч гісторыяў юрыдычных асобаў. Сёлета Нацбанк атрымаў блізу 800 тысяч крэдытных справаздачаў і гэта ўдвая болей чым летась. Дарэчы, дасылаць такія справаздачы могуць не толькі банкі, але таксама іншыя асобы, якія атрымалі на гэта згоду ад суб’екта крэдытнай гісторыі.

Такім чынам, банкі ды іншыя крэдыторы змогуць даведацца, наколькі сумленна грамадзянін выплачваў ранейшыя пазыкі. На падставе крэдытнай гісторыі можна вырашыць, ці варта пазычаць грошы канкрэтнаму чалавеку.