Кропка невяртання? Ці чакаць на радзіме беларусаў, што з’ехалі

Аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё
Аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё

Трывае трэці год масавай эміграцыі беларусаў. Ці вялікая рызыка, што большасць з іх не вернецца ў Беларусь? Сваім меркаваннем падзяліўся палітычны аглядальнік і дасведчаны эмігрант Аляксандр Фрыдман.    

“Калі людзі праводзяць працяглы час за межамі Беларусі, то гэта ўплывае вельмі моцна. Жадаюць яны ці не, але яны ўрастаюць у тое грамадства, дзе існуюць: дзеці ідуць у дзіцячыя садкі і школы, людзі знаходзяць працу і іншае. Такія пабытовыя моманты, вядома, уплываюць. А калі палітычнае становішча не змяняецца, а толькі пагаршаецца, то гэта толькі паскарае гэтыя працэсы ўрастання ў іншае грамадства. Калі такі негатыўны трэнд захаваецца, што цалкам магчыма, то, вядома, значная колькасць людзей будзе адказваць на гэтае пытанне: заставацца ці вяртацца?

Але гэта цалкам аб’ектыўны працэс — тут няма нічога выключна беларускага. І гэта нават не значыць, што тыя людзі, якія пачнуць актыўна інтэгравацца, страцяць нейкія сувязі з Беларуссю. Пра што тут казаць? Ёсць мой уласны прыклад: я не жыву ў Беларусі амаль 20 гадоў, але мы ў эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем беларускія падзеі на беларускай мове”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.