Крылатая ракета патрапіла ў дзіцячы садок у расійскім пасёлку
Крылатая ракета патрапіла ў дом, дзе на першым паверсе знаходзіцца ясельная група дзіцячага садка. Здарэнне адбылося ў расійскім пасёлку Сопка пад Северадзвінскам у Расіі. Раней называўся пасёлак Нёнакса.
Як паведамляе meduza.io, ракета звалілася на дах трохпавярховага будынка, пачаўся пажар, які хутка быў патушаны. Былі пашкоджаныя дзве кватэры. У выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў.
Афіцыйна ў Расіі прызнаецца, што 15 снежня выпрабавальны пуск крылатай ракеты быў няўдалы і яна раптоўна адхілілася ад зададзенай траекторыі ды ўпала. Аднак не прызнаюць, што на дах жылога дома.
Фота: news29.ru