Крымінальная справа супраць мінчука, які пагражаў узарваць банк

Удзень 28 лютага хлопец пакінуў у касе аднаго з банкаў па вуліцы Кульман запіску пра намер узарваць будынак. "Интерфакс-Запад" прыводзіць яе тэкст: "Я ўзарву гэты банк! Заўтра, не жартую".

Будынак быў тэрмінова эвакуяваны, сапёры праверылі яго і нічога падазронага не знайшлі. Неўзабаве затрымалі двух студэнтаў. Супраць аднаго з іх і распачалі крымінальную справу, высвятляюцца матывы ўчынка.
 

Фота — Fotolia